Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза Міная Піліпавіча Шмырова
Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза Міная Піліпавіча Шмырова — музей, створаны ў Віцебску паводле распараджэння Савета Міністраў БССР ад 1 лютага 1966 года і загада Міністэрства культуры БССР ад 24 сакавіка 1966 года «Аб адкрыцці і арганізацыі мемарыяльнага музея Героя Савецкага Саюза М. П. Шмырова» як гарадскі. Рашэннем выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 снежня 1968 г. гарадскі музей, ператвораны ў абласны. Адкрыты 5 ліпеня 1969 года ў дні святкавання 25-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у будынку былога прытулку адстаўных чыноўнікаў імя Галямбёўскага. Музеем кіравалі І. І. Сіманькоў, Н. В. Сямешына. З 2002 года дырэктар І. А. Шышкова.
Read article